Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мужчына

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Жанчына. Вочы. Вусны. Стан.
Усмешка. Позірк і падман.
Пяшчота. Рукі. Словы. Голас.
Падушка. Ложак. Твар і волас.
Жанчына. Жонка. Хата. Скрыня.
Суп. Макароны. Гаспадыня.
Падлога. Вопрадка. Абед.
Спадніца. Плаце і карсет.
Жанчына. Маці. Дзеці. Час.
Алёнка. Павел і Тарас.
Турботы. Шчасце. Садзік. Школа.
Марына. Юленька і Вова.
Жанчына. Унукі. Акуляры.
Кіно. Тэатры. Серыялы.
Надзеі. Мары. Успаміны.
Чуткі. Надвор`е і навіны.
Жанчына. Сэрца. Перамога.
Каханне. Літасць і дарога.
Вясна. Цяплынь. Кветка. Мужчына.
Радасць. Жыццё. Свята. Жанчына.



Сярэдняя: 4.8 (10 галасоў)

Здаўна вядзецца, што мужчыны
Па цэлым шэрагу прычын
Завуцца моцнай палавінай,
А доля слабых — для жанчын.

Няхай сабе, але заўсёды,
Калі прыходзіць іхні час,
Мужчыны ўсе свае нягоды
Нясуць даверліва да нас.

Ідуць да верных, да каханых
Хавацца ад бяды любой.
Гаіць душы мужчынскай раны
Найлепш жаночаю рукой.

I добра ведаюць мужчыны:
Як ні рабі, што ні кажы,
Ды толькі пуста без жанчыны
I ў доме іхнім, і у душы.

Быў ёсць заўжды і быць павінны
Закон няпісаны адзін —
Дзе сілу чэрпаюць мужчыны?
Адказ: у слабасці жанчын.



Сярэдняя: 3 (9 галасоў)

мужчыны прыходзяць як лічбы ў календары
і потым ізноў паўтараюцца раз на месяц
мужчыны што бачылі дно
найглыбейшых бутэлек
багі зямныя нябесныя каралі
і быццам пацеркі разарваных караляў
разьлятаюцца дрыжыкі ад дотыку іхных рук
на стук іх сэрцаў – адчыняюцца дзьверы
на гук іх голасу – плывуць караблі
і вецер ліжа іх твар што дурны сабака
і нясецца цягніку наўздагон
яны распрануць мяне быццам саміх сябе
і будуць трымаць у руках як саксафон
і гэтая музыка музыка іхныя блюзы
ліюцца як малако з жаночых грудак
такіх высокіх нот не адолеюць людзі
такіх высокіх нот баяцца багі
мужчыны што вучаць дзяцей дзіцячаму сьмеху
мужчыны што вучаць час не стаяць на месцы
мужчыны што любяць мужчын у туалетах клюбаў
мужчыны што цалавалі рукі самое сьмерці
мужчыны што ніколі мне не павераць



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Хоць бывае і цяжка мужчынам —
Горкіх слёз не убачыш ніколі.
Хіба толькі пралягуць маршчыны,
Як барозны ад плуга на полі.

Толькі поле шуміць ураджаем,
А маршчыны глыбеюць з гадамі.
I на твары, як след адчаю
I як боль, — маршчыны вузламі.

He, не плачуць наўзрыд мужчыны,
Толькі зубы сціскаюць ад болю,
Ды кладуцца барозны-маршчыны,
Заараць іх нельга ніколі.