Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хоць не закончаны раман...

Сярэдняя: 4.8 (13 галасоў)

Хоць не закончаны раман,
Ды мне фінал вядомы,-
Што без цябе
Мяне няма
Ніў прымаках,
Ні дома.

Ці ў свеце лета,
Ці зіма,
Ці маразы,
Ці спёка,-
А без цябе
Мяне няма
Ні блізка,
Ні далёка.

Ты добра ведаеш сама.
Хоць і не кажаш гэта:
І без мяне
Цябе няма…

Такі вось паварот сюжэта.



Трэба пiсаць: нi y(кароткае,

Трэба пiсаць: нi y(кароткае, асобна ад папярэдняга слова) прымаках, а так нiбы пра нiвы пры маках iдзе гаворка

Нядрэнны верш.

Нядрэнны верш.

цудоўны верш!

цудоўны верш!