Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

І хоць бы зорка ўпала...

Сярэдняя: 4.9 (105 галасоў)

… і хоць бы зорка ўпала…
Сталіца. Жнівень. Ноч і цішыня…
Насельніцтва сапе сабе на ложках.
На Беларусі – мір, а не вайна.
А вось душы маёй чамусь трывожна…
      Ды не чамусь,.. я ведаю – бяда
      з Радзімай сатварылася,.. спакуссе…
      І хоць бы зорка ўпала,
      каб мог я загадаць жаданне…
      Не сабе, а Беларусі…
Чаму ж кажу, што дзесьці тут – бяда?
На выгляд – так усё благапрыстойна…
На вуліцах, на вёсках, ў гарадах…
А на душы чамусьці неспакойна…
      Ды не чамусьці… Разумеюць людзі ўсе
      (і толькі што – не рвуцца нервы) –
      зямляк падалей, ці сусед,
      што будучыня наша – тоне ў цемры.
Але, маўчаць…
Прыгнуўшы голавы, маўчаць…
Баяцца, нават у думках штось замусіць…
І хоць бы зорка ўпала, каб мог я загадаць
адно на ўсіх жаданне беларусаў…
       Не, не бывае цудаў на Зямлі.
       Жаданні, людзі, мы павінны споўніць самі.
       Нашы бацькі, і мы, халопамі былі…
       Няўжо ж і для дзяцей такая доля стане?

…ноччу 22 жнівеня 2011г.



Нашы бацькі, і мы, халопамі

Нашы бацькі, і мы, халопамі былі…

Халопамі як былі, так і памрэце, невукі!