Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хронікі жыцця. Першая настаўніца.

Сярэдняя: 4.3 (31 голас)

Усё жыццё – ў перажываннях
ды і роспачах ...
Усё жыццё - ў скрыжаваннях,
ды й на ростанях ...

…ў дзяцінстве даўнім
бег басы да рэчкі,
і хлюпаў носам, бо хацелась плакаць ...
за нешта маці лупцанула недарэчна,
мо і за справу,...
Але ж малому гэта спрэчна ...
таму і бег да рэчкі - небарака ...
Было там месца – самае дзіцячае -
на самым крутагору,
над ляшчынамі,
дзе можна было збавіцца ад плачу,
пагараваўшы над яго прычынамі ...
Адтуль такі абшар ...
Пакойны ды дзівосны ...
За рэчкай – сенакосны луг ...
І сіні лес за рэчкай ...
Дзе шчэбет птах многагалосны ...
Туды і бег маляўка босы,
а крыўда-гора -
быццам груз на плечы ...
... малому невядомы
клопаты матуліны няпростыя ...
Несправядліва матачка !
Ня родны я ...
Куды ж цяпер
дзіцю нялюбаму падзецца ?..
Бо ў маленстве - крыўда дробная -
горам велізарнейшым здаецца...
-Чакай, малец ,
якое ў цябе гора ?..
-Пашто ляціш, няведама куды ?..
Гляжу, а гэта дзед –
гадоў пад сорак ...
Ля дуба ...
Такі задУменны сядзіць ...
Прысеў і я, на схіле, побач,
і кажу:
-Я не малец, мне ў гэтым годзе ў школу…
-Ну, добра, не малы, але дзяліся, жук,
здарылась што? Я ж бачу – невясёлы…
-Матуля лупцанула!
-Ні за што!
-Па задніцы!
-Лапцём!
-Пайду з двара,
і ў лесе буду жыць!
“Дзядок” з дакорам гмыкнуў:
-Ну,дзіцё…
Маманька пэндаля дала,
дык ён і з хаты ўжо бяжыць…
-Пакрыўдзіў маці, мабыць незнарок,
таму і атрымаў “прысмаку”.
Жыццё, шкаляр, - самы даўгі урок,
на ім ты атрымаеш не адну адзнаку…

-Вось зараз, хнычаш:
“мамка… ні за што… пабіла…”.
І ўпарта лічаш,
што: - Ня любіць…
І: -Ніколі не любіла…

-А, каб па жопе, - “ні за што”,
так не бывае…
За ўсё адказ павінен несці!
Матуля – першая настаўніца твая.
За “справу” лупцане -
Патрэбна і калісьці… й дзесьці…

Бо, потым позна будзе навучаць…
Таму й сцябае па заднІцы,
Каб гэта мацярынская “пячаць”
табе дапамагла Жыццю вучыцца…

Прайшлі гады…
Ўжо лысіна ў мяне…
А я не забываю той сустрэчы…
Хоць дзеці, ўнукі ўжо свае, а…
Бывае маці зноў за нешта папракне,
настаўніца мая,
дык я ёй не пярэчу…

17.05.2012г.



Як кажа адзін мой знаймы -

Як кажа адзін мой знаймы - зашмат "пенапласту".
З тэхнічнай кропкі гледжання верш нармальны, але мараль неяк размазана...

Васілёк,дзякую. Але гэта - не

Васілёк,дзякую. Але гэта - не байка,і да "маралі" я не цягнуўся.
Мне за 60... Маці яшчэ жыва.Аднойчы папракнула па тэлефону,за тое,што рэдка заязжаю наведаць... Выслухаў,потым заварыў кавы,сеў на лоджыі з цыгарэтай,успомніў дзяцінцтва,.. і,чамусьці, прыйшлі на вум такія словы:
"Бывае маці зноў за нешта папракне,
настаўніца мая,
дык я ёй не пярэчу…"...
Папіў кавы,пакурыў,.. дый напісаў... аб маці... адразу... У мяне так заўсёды,бо я не пісьменнік,зарабляючый грошы літаратурнай працай. Проста са мной "здараецца" - бягуць вершы ў "маскатырку"...
А таго,што напісаў,анічога і не было... Можа калі-нікалі лупцоўку рабіла маці,не памятаю,а што хтосьці сустрэўся на гары, дык тачняк не было...
Я ня "мучаюся" над вершамі - яны самі прыходзяць "у госці" да мяне...
Алег Буйніцкі.

Дай Божа Вашай Маме сто

Дай Божа Вашай Маме сто (мінімум!) год здаро'уя.
З павагай, Васіль Злы.
п.с. але "пенапласт" у вершах - гэта не есць харашо.

Васіль,гэты верш з той

Васіль,гэты верш з той "пароды" апавяданняў,якія мяне абураваюць раз-пораз... бо дзяцінцтва маё так далёка...
"Дзіцячы Рай...
Ты ў такой далечы...
Дзяцінства Край - ДашкОўка-вёска...
Ой, збег бы я туды,..
калі б была магчымасць збегчы…
Чаму ўсё лепшае –
ў мінулым... так далёка?.." (Верш "Жыццё - крыніца").
"здараюцца" ў мяне такія вершы-апавяданні,як і гэты, і "Калісь жылі там людзі...",
і "Прытча", і "Беларусь - мой родны Кут". Яны раптам з'яўляюцца і я толькі хапаю "шарык",к5аб паспець запісаць... Не брашу! Прыходзяць цалкам,далей не кручусь над імі,як бывае "кручу" так і сяк "МінскіЯ Хронікі."
Таму - гэта болей маленькія вершаваныя апавяданні,чымсці "натхнённы",вобразамі насычаны Узор лірычнай паэзіі. Але яны такія - мне да смаку. Бо гэта ў нейкім памеры - частка майго жыцця.

А дзе рытм з рыфмай згубілі?

А дзе рытм з рыфмай згубілі? Гэта проза?

А

А ты,дзетачка,пачытай,пачытай,а не глядзі на букаўкі...
Гэта нават спяваць можна,ў міноры...

А ты, дзіцятка, не хамі.

А ты, дзіцятка, не хамі. Спяваць можна і тое, што на заборы пішуць. Калі гэта проза - пытанне толькі адно - што яна робіць на сайце з вершамі?

Я бачу,табе падабаецца гэтае

Я бачу,табе падабаецца гэтае слова "хам і К."-
з БеСсаРоМнікаў будзеш,то біш,з БСРМ?
А гэты Верш - толькі адзін з 200 ў маім "кабінеце" на Сайце.
І,выбачай,я не вінаваты ў тым,што ў цябе няма ні Чуцця Рытму,і,што такое Рыфма ты ня ведаеш.І, я ж не вінаваты,што ты не можаш адрозніваць прозу ад паэзіі,
хаця і тое і гэта - літаратура.
А на заборах пішуць лозунгі. Лозунг не з'яўляецца літаратурай.

Папрашу ня тыкаць. На

Папрашу ня тыкаць. На суседніх гаршках ў дзіцячым садзе мы не сядзелі.

І з рытмам і з рыфмай у мяне няма праблем. Але дзе яны ў гэтым лозунге бясталентнасці?

PS: Што такое БСРМ?

Выбачай,дзіцячым "садзікам" у

Выбачай,дзіцячым "садзікам" у маім дзяцінцтві былі абшары Прыдняпроўскія,гаршкоў пад кустамі,дзе мы "пукалі",ніхто не ставіў,таму,сядзі на гаршочке сваім і ня лезь да дзіцятак, у якіх "Вершы.ру" - родны куточак,а ты якога "рэдзькі" сюды залез, у чужы "садочак",ні да чаго,акрамя злыбы слінячай не маючы?
Во,ёсць жа нейкае здарэнне...
Ні да чаго не прыстасована...
Няма пладоў людзям,
няма карэнняў -
ганяе вецер там і сям...

Тут таксама рытм не парушаны?

Тут таксама рытм не парушаны? І сэнс у чым?

Проста не закончана. Дадайце,

Проста не закончана. Дадайце, напрыклад у канцы "з высновамі" і рытм, як рытм, і сэнс, як сэнс.
Даганяць і пераганяць вецер прапануецца.

Во.немаўлятка... Толькі з

Во.немаўлятка... Толькі з гаршка злезла,а ўжо пра нейкі Рытм клапоціцца...
А гэта не "рытм",гэта табе,пацанёнак,пасланне празаічнае. Нажаль,бачу,зноў цябе на гаршок цягне,сэнсу не зразумеў... Ну,схадз,пасядзі,абдумай...

Нават сам не можаш сэнс прозы

Нават сам не можаш сэнс прозы сваёй растлумачыць? =) Тут я чытаю вершы, а прозе тут не месца.

А я бачу,што ты пішаш толькі

А я бачу,што ты пішаш толькі ў прозе,ды й чытаеш толькі прозу.
Але,не разумееш... Напэўна толькі лозунгі тыпа "Купляйце беларускае!" разумееш,а паэзію на БЕЛАрускай мове табе не ўцяміць...
***Жывы Паэт нiкому не патрэбны -
няма Прарокаў на свёй Айчыне.
Паэзiя – ні золата, ні срэбра,
і,нават,не кажух аўчынны.
З багаццяў у Паэта –
толькі – Слова,
якое ён бярэ ад Роднай мовы,
i так складзе адно к другому,
што усiм становiцца свядома:
дзе - Iсцiна,а дзе - Хлусня!
дзе - Чысцiня,
а дзе - ванючая брыдота.
А Праўду зведаць - не усiм ахвота,
бо грэшны мы...
Таму - навошта лiшняя турбота:
не нагружай, Паэт... пішы..
кладзi у архыў,..
чакай смяроты...

Зноў рыфму згубiў? Пашукай,

Зноў рыфму згубiў? Пашукай, лепей будзе

Дурачок маленькі,ня браў я

Дурачок маленькі,ня браў я Тваю "рыхму"... Таму і ня мог згубіць. Можа хто іншы ў Цябе яе спёр,разам з розумам? А то,пашукай,мо дзе ў кішэні ў Цябе завалялася "рыхма" Твая... Ці, брэшаш,а не было ў Цябе "рыхмы" ніколі, і ня бачыў Ты, што гэта за сушчаство такое,а зараз бегаеш і крычыш! крычыш! - "рыхмы" няма! Маўляў,скралі!І канешне ж у Цябе.Прынясі дакхумент,што рыхма была і была яна Твая. С пячаццю дакхумент каб быў. Бяз пячаці ня будзе размовы і шарыць па маім кішэням не дазволю!

Дурачок старэнькі. Я вельмі

Дурачок старэнькі. Я вельмі добра ведаю, што такое рытм, рыфма і сэнс. У тябе няма ні першага, ні другога, ні трэцяга. Усе, што ты можаж - лаяцца, калі чуешь крытыку. Гэта не робіць цябе паэтам. Толькі лаялкай =)

Саплючок маленькі... Дык ты

Саплючок маленькі... Дык ты давай КРЫТЫКУ. У цябе ж толькі ЛАЯНКА на Мае Вершы.
Працытыруй мае строфы - пакажы дзе я "дурачок старэнькі" ня ўжыў Рыфму, пралюструй Рытм прасцейшым вобразам пастрочна,як робяць пачынаючыя сціхапісцы,напрыклад:
-1---1----1--1
1----1--1----1
-1---1----1--1
1----1--1----1,
во,маўляў, дурань стары,як у цябе Рытма парушана!
Пакажы мне словамі з маіх вершаў,што яны НЕ НЯСУЦЬ АНіЯКАГА СЭНСУ.
А самае галоўнае,напішы лепей Сам нешта цудоўнае,гэта і будзе Доказ таго,што з нас абодвух ня Ты ідыёт...
Бо бачутолькі адно - атрымаў ты загад ПАГАНіЦЬ,але неспасобны Ты нават да ПРАФЭСіЙНАГА паганства. Далёка Табе да хадзяіна Твайго, шурыка-пана, у рабленні погані...

Саплючок стары, выцяры

Саплючок стары, выцяры слюнкі.

Усё жыццё – ў перажываннях ды і роспачах ...
Усё жыццё - ў скрыжаваннях, ды й на ростанях ...
…ў дзяцінстве даўнім бег басы да рэчкі,
і хлюпаў носам, бо хацелась плакаць ...
за нешта маці лупцанула недарэчна,
мо і за справу,... Але ж малому гэта спрэчна ...
таму і бег да рэчкі - небарака ...
Было там месца – самае дзіцячае -
на самым крутагору, над ляшчынамі,
дзе можна было збавіцца ад плачу,
пагараваўшы над яго прычынамі ...

рыфма:
роспачах - ростанях
плакаць, небарака - зусім левае
дзіцячае - плачу

а рытму проста няма

Хто табе забараняе пісаць?

Хто табе забараняе пісаць? Вершы. Пішы. Грымі Сваімі Рытмамі і Рыфмамі на ўвесь белы Сьвет! Красуйся тым,што Ты зрабіў!
Але... нічога ня можаш...
Ну,хоць бы славарны запас маў,каб размаўляць са мною ў ругані ды й злабе...
Дык і тут,нішчата...

Хто бы пра ругань казаў)

Хто бы пра ругань казаў)

Дзетачка, БеСсаРоМнікаў, немаўлятка, дурачок, саплючок

Гэта ўсе, што можна сказаць у адказ на крытыку?

Калі не падабаецца, так адразу саплючок-дурачок? Ну-ну)

Дык няма ў Цябе "Крытыкі"...

Дык няма ў Цябе "Крытыкі"... няма... лаянка,такя,як на вёсцы - сабака дзесьці забрахала,паслухала і давай далей брахаць,а ўся "брахалаўка" з трох літар "гаў" ды "гаў"...

Калі я кажу, что няма рытму,

Калі я кажу, что няма рытму, рыфмы і сенсу - гэта не крытыка? Прыклады - вышей і ніжей ў спісу камантароў.

Казаць,што няма дажджу,калі

Казаць,што няма дажджу,калі Ён ідзе,гэта ж неяк дурнавата...