Хто першы хмыкнуў і сказаў:
«Хай хоць патоп пасля мяне!»?
Хто першы шклянку паднімаў
З усмешкай: «Ісціна ў віне!»?
Хто першы крыж з касцёла зняў,
Хто падпаліў на полі сноп,
Хто першы «Рукі ўверх!» крычаў
I выстраліў камусьці ў лоб?
Хто першы і чаму зманіў,
Хто першы здрадзіў, першы ўкраў?
Хто ў сэрцах гэта ўсё насіў
I нам у спадчыну аддаў?..
Хто?!
"Хто першы шклянку паднімаў З
"Хто першы шклянку паднімаў
З усмешкай: «Ісціна ў віне!»?" Помніцца мне,што гэта быў Омар Хайям...
і думаў я ўвесь час, што сэнс гэтых слоў у тым, што ісціна тады адкрываецца,калі чалавек прызнае Сваю ВіНУ.
а я, грэшны, так думаў... і
а я, грэшны, так думаў... і пакуль перакананы ў сваім разуменні. аднак ход вашых думак мне спадабаўся!