Хто гадаваўся ў цішы дрэў,
Той ашчаджае і ўспаміны
Аб тым, як любасцю шчырэў
Да кожнай зёлкі і націны;
Хто паспытаў жывой вады
З тае зацішнае крыніцы,
Якой прызначана заўжды
З ліпнёвай спёкаю радніцца,
Хто выпраўляўся ў свет парой,
Калі смугой зырчэлі далі
I развітальнае пяро
На лузе птушкі пакідалі, —
Таму і ў людскай гамане,
Бывае, мроіцца, бы сніцца,
To нехта сцішны на чаўне,
Прапахлым вялаю травіцай,
To надвячорак над ракой,
Цяпельца, белыя ачоскі
Туману — ціша, і спакой,
I дальняй песні адгалоскі —
Той свет, выразны кагадзе,
Яго працягненасць жывая,
Што хвілю доўжыць на вадзе
I глухне —
а вада сплывае.
Божа, якая пран1кнёнасць...
Божа, якая пран1кнёнасць... Далёкае вясковае дзяц1нства...
З цягам часу з`яв1лася упэуненасць у тым, што тольк1 той, хто нарадз1уся 1 вырас пад дрэвам1, хто наз1рау за белым1 косам1 туману, што садз1уся у н1з1ны, хто з ц1кавасцю разглядау кожную кветачку на лузе, тольк1 той можа узрасц1ць паэз1ю у сваёй душы 1 так знаёма, так цудоуна, з такой любасцю данос1ць да нас хараство нашай роднай беларускай прыроды.