Хто марамі жыў, мяне зразумее:
Я мару з дзяцінства як бусел лятаць,
Каб Бог дараваў мне птушыныя крылы,
Каб душы людей з вышыні разглядаць.
Скарэй на неба, за высокія аблокі,
Дзe сонца зараджаецца прамень.
Высокі шлях духоўнасці высокай
Прываблівае сэрца кожны дзень.
Той час застыне ў нашых душах назаужды,
і не магу стрымаць душэўныя парывы,
Калі гляджу, як казачна ляціць,
Па сінім небе бусел белакрылы.
Ніхто не скажа, што жыцце дарма
Жыву я з вераю ў дабро і свет,
Бо вера зараз кожнаму свая,
і кожны у жыцці сваім паэт.
Скарэй на неба, за высокія аблокі,
Дзe сонца зараджаецца прамень.
Высокі шлях духоўнасці высокай
Прываблівае сэрца кожны дзень.
Той час застыне ў нашых душах назаужды,
і не магу стрымаць душэўныя парывы,
Калі гляджу, як казачна ляціць,
Па сінім небе бусел белакрылы.