Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хтось прыроды пясняр, нехта славіць Айчыну...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Хтось прыроды пясняр, нехта славіць Айчыну,
Я ж абраў сабе шлях – ён далёка не райскі:
Мой радок для жанчын, мой радок пра жанчыну,
Будзь то дзень сакавіцкі ці чэрвеньска-майскі.

Хай шукаюць пасля ўсіх маіх “прататыпаў”,
Хто натхняў на радкі, хто душу мне крылаціў,
З кім хадзіў ля бяроз я ці ў засені ліпаў,
На каго свае дні летуценныя траціў...

Што адхлання шукаў не ў сям’і, а на волі,
Дакарайце мяне, толькі ўсё ж не карайце.
А калі часу млын свае жорны спаволіць,
Застануцца радкі. Вы чытайце, чытайце...