Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хустачка

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Хустачку тваю ня забыць ніколі.
Разам працавалі мы ўлетку ў полі.
Разам на сняданку йшлі адной гурбой.
Але ня сталося ўсё ў нас с табой.

Хустачку я бачыў,амаль за вярсту.
Сэрца трапыхала,ноччу не засну.
А калі спаткалісь нашае вачы.
Чырванеў як малец,сорам хоць крычы.

Але ты ня бачыш,гэты сорам мой.
Ты звяртаеш вочы на другі пастой.
Разам з гэтым хлопцам,гутарку вядзеш.
З ім на скокі крочыш,з ім яшчэ пяеш.

Хустачку здымаеш,а пад ёй каса.
Нібы зачарован,чую галасы.
Распускаеш косы,галавой вядзеш.
Кудры залатые,ты мяне паймеш.

Толькі гэты кудры,цалаваў не я.
Разам з гэтым хлопцам,ў вас ўжо сям,я.
Толькі хустачку тваю,мне ня пазабыць.
А магло б інакшы у нас з табою быць.

Хустачку як памяць ў галаве дзяржу.
Лета ўспамінаю і амаль дрыжжу.
Ня забыць ніколі хустачку тваю.
Каб жылось Вам добра Бога я малю.