Пераклад “Домовята и каша” Кирилла Авдеенко
Што за крык? Што за роў?
Цягнік можа з рэльс зыйшоў?
Не цягнік - малая Даша:
- Не хачу! Hе буду кашу!
Мама з татам, як застылі,
Дзед з бабуляй ўсё забылі.
Кот на печы - Муры! Муры!
Дамавяты ўсё пачулі.
Лыжкі у рукі - Будзь здарова!
З’елі кашу за тры словы.
Не раве, маўчыцьмалая,
Няма кашы, сядзіць злая.
Мама з татам у замяшанні,
Дзед з бабуляй стаяць зданнем.
Кот на печы - Ну і справы!
Дамавяты - Смачна страва.
Есць цяпер і Даша
Халаднік і кашу.
Просіць - Кладзі болей,
Вучыцца ў школе.
Мама з татам – Наша зорка!
Дзед з бабулькай – Зноў пяцёрка!
Кот на печы - Малайца!
Дамавяты – Гоп-ца- ца !