Хвалі ў душы
Было лёгка раней на душы,
Чыстым донца.
Ні хмурыначкі, ні дажджыначкі,
Толькі сонца.
Крыху ўзнімецца хваля мутная—
Ападае.
Свае крылы душа ізноў
Выпрамляе.
Што ж змянілася навакол?
Ды нічога.
Тое ж неба і той жа бор,
І дарога.
Ды чамусьці ўсё мутней
Тыя хвалі.
Можа проста на іх раней
Не зважалі?
Слёзы, крыўды—хіба ж бяда?
Была б вера.
Падмывае жыцця вада
Душы бераг.
Ды спяшаемся ўсё, бяжым
Мы чагосьці.
Не відаць ужо і мяжы
Маладосці.
Адвучыцца б за дробязі ўсе
Хвалявацца.
І даць хвалям у душы сваёй
Адстаяцца.
2001г.