З-за непахіснасці крочыла ззаду,
Змардаваная, згвалтаваная часам,
Безнадзейная, але ж непаданая гаду,
Цягнулася з тым, хто пакрыўдзіў, разам.
Вольга Турмовіч.
Мо, толькі дурань голасна заплача,
Што мова памірае, што загіне:
Яна не змардаваная жабрачка,
А мудрая і вечная княгіня.
У перлах вершаў, дыяментах прозы,
У аксаміце Метрык і Статутаў -
Смяецца над бязглуздзіцай прагнозаў
Іюдаў і скуголячых манкуртаў.
Яны памруць, а мова застанецца,
Бо кожны здзек, бы лёд зімовы, стопіць.
У нашай мовы велічнае сэрца,
Яго яшчэ на сто стагоддзяў хопіць
16.04.2012