Арон Гаал
Коні на гарадской вуліцы
Па вуліцы беглі коні,
Увесь горад ахутвала шэрае змярканне.
Наперадзе імчаўся жарабец, ззаду кабылы...
У іх рухах была сама Воля!
Ускінулі галовы, калі панесліся наперад!
Адкуль яны ўзяліся, куды імкнуцца?
Ніхто не ведае. Але ў мяне стала цяжка на душы,
Цоканне капытоў адклікалася болем у маім сэрцы!
Вуліца, дзе машыны гулі, ускрыкнула:
"СТОЙЦЕ!" "Стойце!" - адклікаліся будынкі.
Дарма. Яны збеглі ў Ноч і зніклі...
Маё жыццё нібы пазбавілася яркіх фарбаў.
Аўтарскі пераклад
Карэктар Кселена Літвінава