Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Косава. Вуліца Тадэвуша касцюшкі, 45.

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

“Косаўскі зшытак”.

Заходзьце ў госьці да мяне…
Пад яблыняй,
на лаўцы з вамі пасяжу.
Тут цішыня – ўсвядомлена паўней,
і зорачкі – ярчэй,
начамі я на іх гляжу.
Пра вечны думаю Сусьвет…
Пра тых – хто на сваіх планетах…
Таксама можа, нейкі там паэт
глядзіць на зоркі, як і ўсе паэты.
І піша вершы пра жыццё…
Цікава, у яго яно якое…
Цікава – Млечны Шлях куды пацёк…
А на душы – загадкава-спакойна…

Заходзьце ў госьці да мяне…
З калодзежа дастану вам вадзіцы –
Збіраецца, жывая, ў глыбіне.
І я вам дам яе – жывой, напіцца.
Стары, маленькі, добры гарадок…
У ім са мной перабывала столькі
рознага…
Жыцця цудоўнейшы шматок,
падараваў мне любы Косава.
Радзіма жонкі тут маёй…
Тут дом яе –
на ўскрайку горада, ля леса.
Няведама якою каляёй –
мяне калісь сюды занесла.
І палюбіў я гэты гарадок –
мы спадабаліся, адзін другому.
І Час жыцця па-іншаму пацёк –
з вяртаннямі, сюды – дадому…

Заходзьце ў госьці да мяне…
І не зважайце, што мы незнаёмы.
Мы пагуторым, з кавай, ў цішыне,
і вы – адыдзеце ад стомы.
Вы зразумееце тады,
што тут, сярод Прастору Сьвету –
мястэчка, дзе няма Бяды,
дзе сустакаюць вас прыветліва.

Калі вас Сум, ці Гора йме…
Й няма з кім гэтым падзяліцца…
Мужчына вы, альбо дзявіца…
Заходзьце ў госьці да мяне –
Сусьвета тут сталіца…
*+*
16 чэрвеня 2014 г.