Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Край вясковы

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Роднай весцы Луцк-Мосарскі (Глыбоцкі раен, Віцебскай вобласці)

Вясковы край…
Не трэба на метро спяшацца,
Машына пройдзе ў рэдкі час.
І паспрабуй ты паспрачацца,
Што дрэнна жыць у весцы ў нас.
Ня хочаш пехам, прапаную,
Вазьмі ў мяне веласіпед.
Табе куточак пакажу я
Адзін такі на цэлы свет.
У нашым лесе шмат легендаў,
У возеры русалак жытлы.
Скажы, ці смачна ты паснедаў,
Блінцоў, смятанаю аблітых,
А хочаш белага наліву,
Смачней не знойдзеш, ты, ніколі,
Чырвоных,жоўтых, сініх сліваў,
Трускалак жмені две ці болей.
А хочаш рыбу пойдзем вудзіць,
Далека нам ісці не трэба,
Апоруч саду месца будзе ,
Там дуб, як бацька, аж пад неба.
А хочаш пойдзем у паземкі,
Чарніцы нашы есць будзеш,
А ў вечары шчэ цеплай пенкі,
На сырадоі паспрабуеш.
А хочаш пойдзем плаваць жытам,
Як караблі ў ім галовы,
Усе шляхі табе адкрыты,
У край шчаслівы, край вясковы.