Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Марына Бука

Сярэдняя: 4.2 (46 галасоў)

Вясна ідзе
Адтаў каля дарогі снег,
Вясна зрабіла крокі,
І першы ручаек пабег,
Як першыя ўрокі.
Бяжыць вяселы ручаек,
Ен снег хапае шэры,
Мігае светафор:- Браток,
Дакумент дай праверу.
А ручаек, нібы бандыт,
Бяжыць і не зважае,
У сонца ен цяпла ў крыдыт
Напэўна атрымае.
Яму шчабеча верабей,
І галубкі варкуюцца,
А вецер крыкнуў:- Э-гэ-гэй!!!
Вясна ідзе па вуліцы…



Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

Глыбокаму
Наш горад дзверы адчыняе,
З шырокай посмешкай усім,
Так шчыра ласкава вітае,
І зыча мога лет і зім.
Гасцям заўседы горад рады,
Сустрэць прыгожа ен гатоў,
Да ног зсыпае кветкапады,
З чароўных і лагодных слоў.
Не пажалее, хто захоча,
Наш горад цудны паглядзець,
Ен казкай будзе сніцца ноччу,
Што будзе доўга сэрца грэць.



Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Роднай весцы Луцк-Мосарскі (Глыбоцкі раен, Віцебскай вобласці)

Вясковы край…
Не трэба на метро спяшацца,
Машына пройдзе ў рэдкі час.
І паспрабуй ты паспрачацца,
Што дрэнна жыць у весцы ў нас.
Ня хочаш пехам, прапаную,
Вазьмі ў мяне веласіпед.
Табе куточак пакажу я
Адзін такі на цэлы свет.
У нашым лесе шмат легендаў,
У возеры русалак жытлы.
Скажы, ці смачна ты паснедаў,
Блінцоў, смятанаю аблітых,
А хочаш белага наліву,
Смачней не знойдзеш, ты, ніколі,
Чырвоных,жоўтых, сініх сліваў,
Трускалак жмені две ці болей.
А хочаш рыбу пойдзем вудзіць,
Далека нам ісці не трэба,
Апоруч саду месца будзе ,
Там дуб, як бацька, аж пад неба.
А хочаш пойдзем у паземкі,
Чарніцы нашы есць будзеш,
А ў вечары шчэ цеплай пенкі,
На сырадоі паспрабуеш.
А хочаш пойдзем плаваць жытам,
Як караблі ў ім галовы,
Усе шляхі табе адкрыты,
У край шчаслівы, край вясковы.



Сярэдняя: 2.8 (6 галасоў)

На вуліцы шэра і слотна.
Людзей не відаць і машын,
Блукаеш па парку самотна,
Падоўгу блукаеш адзін.

Нічога на свеце няміла,
Навокал для ўсіх, як чужы,
І нейкая боская сіла
Трымае твой лес на мяжы.

Ты зорку шукаеш у небе.
Лепш сэрца свае запалі.
Калі табе промнік патрэбен,
Я- дзесьці на гэтай зямлі.

Заўседы спяшаешся міма,
Мой позірк баішся пазнаць.
На міг павітайся вачыма,
А словы не трэба казаць.