Пануе моцная завея,
Пайшлі ў скокі віхуры.
Хоць дзіўнаватая падзея,
Бо сакавік ужо на двары.
Як да вяселля маладая
Шукае самы лепшы строй -
Празрысты вэлюм выбірае
І адкідае - не, ня той!
Перад люстэркам яна танчыць,
Хвальбоны-хмары развяла.
Такой шчаслівай сябе бачыць,
Якой ніколі не была!
Яе малітва і надзея
Ляцяць да самай Вышыні:
Не шкадавала каб завея
Уратавальнай Чысціні.
І раптам - усё: вятры прыціхлі,
Прабіўся сонечны прамень -
У ім апошнія сняжынкі
Каштоўна аздабляюць дзень.
Нібы музыка дзесь нясмела
На старадаўні лад гудзе...
Краіна Белая ў белым
Шляхетна пад вянец ідзе.