Памяці сойму 1793 і з нагоды прызначэньня новага мітрапаліта
..Краіна маўклівых сыноў..
Усё па коле вяртаецца зноў,
Нас з усходу імпэрыя цісьне.
Рве краіну маўклівых сыноў,
На апошняе ейнае трызьне.
Усё па коле вяртаецца зноў,
Як той сойм гарадзенскі маўклівы.
Прызначае нам сьвятароў,
Гаспадар - азіяцкі руплівы.
Усё па коле вяртаецца зноў,
Так балюча мне за Айчыну,
За краіну маўклівых сыноў,
Дзе напэўна, я і загіну..
Добры верш, бо і праўда: у
Добры верш, бо і праўда:
у кнізе "Памяць" па Магілёву вельмі расхвальваецца й абяляецца звычайны поп-здраднік Георгій Каніскі...
Кнігу я адвярнуў, падумаўшы: "Гадоў праз 10 у нас пачнуць так-жа пратаўкваць Філарэта ды ўсіх іншых, каторыя нават не падбалі аб асобнай Беларускай царкве, а засталіся чорт ведаець чым, но дакладна не беларусамі..."
Прыкра,што так нiчога не
Прыкра,што так нiчога не змянiлася за столькi гадоў