1
Краіны мае абеліскі
Блішчаць, быццам зоркі ў цьме,
Галосіць над імі вятрыска,
Разказвае нам аб вайне…
2
Ідуць вераніцаю людзі
Да гэтых каменных святынь
І будуць ісці, пакуль будзе
Зіхцець гэтых зор калярынь..
3
Трапечацца вечны агеньчык,
Як сэрцы палёглых салдат…
Чытае ўнучка свой вершык,
Пра час, што не вернеш назад.
4
Пра дзеда, які не вярнуўся
Да дому, з пякельнай вайны
У вёсачку, што ў Беларусі…
А хіба ж, такія, адны?..
5
Іх многа! Не сотні!..Мільёны! -
Схаваны пад глыбамі пліт -
Жаўцяць пазалотай імёны,
Ахоўвае памяць граніт…
6
Стаяць абеліскі маўкліва
Здалёк, а падыйдзеш бліжэй
Глядзяць, як жывыя, вачыма,
Адведаўшых гора людзей.