Красуня-Самота, жыццё – адзінота, сляпая надзея, што ў стоптаных ботах блукае па цемры. Навокал – балота, і нейкія стогнуць там, выюць істоты. Самлела душа ад халоднага поту. Мо збегчы? Я збегну. А што будзе потым?..