Напрадвесні плачут ледзяшы
Ручаіны звонят на прадвесні.
Ты мне ціха – ціха для душі
Заспявай прадвеснякаву песню...
Хай душа ўскалышыцца да дна
І туды пакліча, дзе святая
На ўзлеску юная Вясна
Першыя пралескі рассыпае...
Красуня Вясна звініць ручаінамі ў полі.
Красуня Вясна сястра нашай Волі.
Красуня Вясна ў бела-чырвонам убранні.
Красуня Вясна чароўная фея кахання...
Ад Вясны нікуды неўцячы...
І праз вецер, што сцягі палошча,
Пойдзем мы с табою, каб ў начы
Запаліць агенчыкі на Плошчы...
Будзем мы стаяць і успамінаць
Тых, каго няма сягодня з намі
Тых, каго мы будзем сустракаць
З бел-чырвона-белымі Сцягамі...