Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крэва

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Камяні прамаўчаць, камяні прамаўляць ня ўмеюць,
А калі б спавядаліся - хто бы той сповяд прыняў?
Лёхі цёмныя тут, і пасвет над дзьвярыма не грэе,
Не ўбачыць ніхто, як сканаю на тых камянях.

Недзе коні ляцяць, недзе коні ляцяць бліскавіцай,
Ім услед не пагоня - ваўчыная зграя імкне,
Дай ім, Панна Марыя, сабе не нагнаць дыхавіцу,
Ды з-за гэтых муроў ты, напэўна, не чуеш мяне.

Хай ляцяць, хай ляцяць найдалей ад праклятага Крэва,
Дзе, крывёю залітыя, моўчкі стаяць камяні,
Дзе забойца і здраднік чакае сваю каралеву,
Нудна выюць сабакі і знічаў палаюць агні.

Тут няма абразоў, я б да іх папаўзла на каленах,
І прасіла, каб коням наўпрост працярэбілі шлях,
І яшчэ - каб хоць нехта ўзгадаў пра ліцьвінку Алену,
Пра каханне яе і пра помсту ў крэўскіх мурах.

Алена - жанчына, якая памянялася вопраткай і месцам з Вітаўтам, каб ён мог збегчы з вязніцы ў Крэва

ajsa, 10.08.2011



шыкоўна!...але не магу па

шыкоўна!...але не магу па Вашай спасылцы зарэгістравацца, усё нешта "яму" не падабаецца...на сетках Вы дзе-небудзь ёсць?

Наталля, напішыце мне сюды -

Наталля, напішыце мне сюды - svetik_kul@mail.ru