Хадзіла ля кустоў сцяжынкай
I не заўважыла, калі
На іх разложыстых галінках
Буйныя кроплі зацвілі.
Адна, налітая, як вока.
Вось-вось пральецца!.. Што рабіць?
Я абыходжу куст далёка,
Каб вочка гэта не разбіць,
I ў думках, чыстае, цалую...
Хацеў таго ці не хацеў —
На гэту кропельку малую
Мой сёння дзень пабагацеў!
Верш для мяне!
Верш для мяне!