Льецца і льецца, нібы гады,
У чыстых крыніцах цуд гэтай вады
Не замуцімы і глыбакі
У пушчах палескіх б'юць крыніцы.
Устань раніцою і паглядзі:
Б'ецца ў крыніцах агеньчык зары;
Вечарам познім, ноччу густой
Можна і зоркі крануць тут рукой.
Чорныя хмары ценем прайдуць -
Як наляцелі, так і сыдуць
Льюцца крыніцы, і ніколі
Не замуціцца цуд гэтай вады.
Льецца і льецца, нібы гады,
У чыстых крыніцах цуд гэтай вады.