Ой, прывёў мяне мілок ночкаю дахаты:
- Можа вып`еш ты маёй кубачак гарбаты?
- Для мяне тады й сусвет будзе малаваты,
Калi вып`ю я тваёй кубачак гарбаты!
Прыпеў : Вох, вох, далібог! Будзень, альбо свята -
Налівай ты мне хутчэй кубачак гарбаты!
Каб каханнем, дабрынёй поўнілася хата,
Піце ранiцай і ўдзень кубачак гарбаты!
У кантору завітаў пакупнік багаты.
Пачастуем і яго кубачкам гарбаты.
Нам за бульбу той купец сплоцiць аж занадта,
Калі вып`е сёння ў нас кубачак гарбаты.
Прыпеў
- У суседа пуза – во ! Аж не лезе ў хату.
- Зараз кіну есці шпiк, буду піць гарбату.
- Хутка будзе наш сусед нават худаваты:
Пасля вэнджаных каўбас - кубачак гарбаты.
Прыпеў
У шынку шырокі стол трошкі касаваты.
Нас пытаецца шынкар – піва ці гарбаты?
Мне здаецца, той шынкар трохі дуркаваты.
З куфлям піва добра йдзе кубачак гарбаты.
Прыпеў
- Вы заходзьце, сябрукі, да мяне у хату.
Пачастую сёння вас кубачкам гарбаты.
- Дык чаму ж i не зайсьці, калі сярод хаты
Да мачанак- калдуноў - кубачак гарбаты?!
Прыпеў
На стале закускi шмат – скваркі ды салаты.
Жонка просіць у мяне : - Ці варыць гарбату?
- Ды нясі ты ўжо хутчэй самавар пузаты,
Стаў ля слоіка з віном кубачак гарбаты!
Прыпеў