Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Суконнаў

Сярэдняя: 5 (1 голас)

1.
Сёлета папрацавалі добра
І у першы раз за колькі год
Зладзiлi ў далёкую дарогу
Паглядзець, дзе як жыве народ.

Свет жыве бадай што і нядрэнна,
Робіць кожны, колькі мае сіл,
Але не шукай нідзе дарэмна
Беларускай роснае красы.

Прыпеў: Гэй, зямляча, заспявайма,
На гармоніку зайграй,
Раскажы нябёсам дальнiм
Пра цудоўны родны край!

Я з табой сыдуся ў скоках,
Ўстаўлю кветачку ў картуз!
Хай пабачыць край далёкі,
Як гуляе беларус!

2.
І не знойдзеш ў доўгім вандраванні,
Хаця б цэлы свет ты абыйшоў,
Песень з гэткім шчырым спачуваннем
I дабразычлiваю душой!

Прыпеў.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

1.
Спякотамi, грымотамi
Пранеслася жнiво.
Глядзiце, людзi добрыя,
На гэта хараство !

Вось ён - з мучыцы свежанькай
Духмяны каравай !
Дык чарку «Белавежанькi»
Да краю налівай !

Прыпеў:

- Дажыначкi, дажыначкi -
Звініць, пяе вышынь ! -
Як песня над краiначкай
Сялянскае душы !

Дажыначкi, дажыначкi –
Паўнюсенькі абрус !
Сваіх гасцёчкаў міленькіх
Частуе Беларусь !

2.
А жнiвеньскае сонейка
Дажынкi залацiць.
Папрацавалi добранька,
Каб лепей разам жыць.

Нябёсачкi блакiтныя
Iльюць вакол спакой.
Святкуй, Радзiма мiлая,
Працоўны гонар свой !

Прыпеў.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ой, прывёў мяне мілок ночкаю дахаты:
- Можа вып`еш ты маёй кубачак гарбаты?
- Для мяне тады й сусвет будзе малаваты,
Калi вып`ю я тваёй кубачак гарбаты!

Прыпеў : Вох, вох, далібог! Будзень, альбо свята -
Налівай ты мне хутчэй кубачак гарбаты!
Каб каханнем, дабрынёй поўнілася хата,
Піце ранiцай і ўдзень кубачак гарбаты!

У кантору завітаў пакупнік багаты.
Пачастуем і яго кубачкам гарбаты.
Нам за бульбу той купец сплоцiць аж занадта,
Калі вып`е сёння ў нас кубачак гарбаты.

Прыпеў

- У суседа пуза – во ! Аж не лезе ў хату.
- Зараз кіну есці шпiк, буду піць гарбату.
- Хутка будзе наш сусед нават худаваты:
Пасля вэнджаных каўбас - кубачак гарбаты.

Прыпеў

У шынку шырокі стол трошкі касаваты.
Нас пытаецца шынкар – піва ці гарбаты?
Мне здаецца, той шынкар трохі дуркаваты.
З куфлям піва добра йдзе кубачак гарбаты.

Прыпеў

- Вы заходзьце, сябрукі, да мяне у хату.
Пачастую сёння вас кубачкам гарбаты.
- Дык чаму ж i не зайсьці, калі сярод хаты
Да мачанак- калдуноў - кубачак гарбаты?!

Прыпеў

На стале закускi шмат – скваркі ды салаты.
Жонка просіць у мяне : - Ці варыць гарбату?
- Ды нясі ты ўжо хутчэй самавар пузаты,
Стаў ля слоіка з віном кубачак гарбаты!

Прыпеў



Яшчэ не ацэнена

Ізноў я бачу сэрцу мілы родны кут,
Усё i любасна мне i знаёма тут.
Лiчу з усмешкаю суседскiя агнi.
Старога дуба абдымаю каранi.

Я вярнуўся дадому, матуля.
Як у хаце радзiмай утульна!
Дорыць мне асалоду iгруша,
I зязюля кукуе ў пушчы.

Пералесачкi вераснёвыя
Даражэй мне за скарбы паўднёвыя.
Так заўсёды вяртаецца бусел
Да радзiмых крынiц Беларусi.

Хаджу iмшыстымi ашмянскiмi барамi,
Душу лячу суніцамі, грыбамi.
Блукаю ў слуцкiх восеньскiх садах
I п`ю душою яблыкавы пах.

Тут у жнiўнi хвалюецца жыта.
Тут дзяцінства імгненна пражыта.
Гэты дзëран мае мялi рукi.
Тут мае падрастаюць унукi.

Тут кастрычнiк вяселле гуляе
I для добрых гасцей раскладае
На шырокiм квяцiстым абрусе
Шчодры восеньскi дар Беларусi.

Я не забуду анiколi тых мясцiн,
Дзе я сталеў i дзе не буду я адзiн,
Дзе я цудоўную дзяўчыну пакахаў,
Дзе я маленькую дачушку калыхаў.

Мне нікуды збегчы з палону
Iзумрудна-блакiтнага лёну.
Тут мой лёс, тут мой дом i сям’я
Тут навекi радзiма мая!

Я тутэйшае здольнай пароды.
Я вярнуўся сюды назаўсёды.
Назаўсёды я сёння вярнуўся
Да ласкавай маёй Беларусi.