Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Куды б ні зводзілі спакусы

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Куды б ні зводзілі спакусы,
Багацьцяў прывідных мяхі...
У рэшце рэшт – на Беларусі
Твае ўсе сыдуцца шляхі.

Памкненьні сквапныя ня лашчы,
Цяльцу златому не служы…
Бо “шмат” – ня ёсьць сынонім “шчасьця”,
Ня рай-прытулак для душы.
17.10.06.