Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КУКАВАЛА ЗЯЗЮЛЯ

Сярэдняя: 4.8 (55 галасоў)

НАРОДНАЯ (…кукавала зязюля…) ПРЫКМЕТА.
*Кукавала зязюля сёння ў гае…
Здаецца ж, звычайна - камусьці гадае…
Мы лічым “ку-ку”, па дзіцячай прывычцы…
Задумайцесь, людзі,
навошта зязюле
срэдзь белага дзёння гадалкай рабіцца ?
Каму і чаго ты, зязюля, варожыш ?
Які такі “срок” ты кукуеш ? Каму ?..
Людзей жа багата, ай, божачкі ж – Божа …
Гадаеш камусьці - зусім аднаму …
І гэты адзін ... напрагаецца ... лічыць…
І радасць яго захапляе дурная –
кукуе зязюля, як енчыць, як ікчыць…
- Во, колькі на царства гадоў мне гадае !
Лічы, ашалеўшая ты дурачына …
А мы – памаўчым, бо ня ведаеш ты
таго, што свядома любому ў краіне :
гадзіны табе кукавала зязюля…
Гадзіны…
і толькі …
А не гады.

27.04.2011г.



Цяжка займацца

Цяжка займацца прароцтвамі.)
Але ж каб, як кажуць па-руску: " сон в руку!"