Кума аднойчы прачытала у газеце,
Што недзе там, у белым свеце,
Быў злоўлен кіт вялізны.
Пісалі, што заважыў ён
Дзве сотні тон,
Адзін язык быў тоны тры прыблізна!
«Вось гэта дык язык! — ускрыкнула Кума.
I пляснула ў далоні ад здзіўлення. —
Чаму ў мяне такога языка няма?
Навошта ён маўкліваму стварэнню?
А я ж, каб рэч такую атрымала,
Суседку так бы аббрахала,
Што нават рот яна б не разяўляла».
Паклёпнікі такія ёсць на свеце:
Кума працуе ў херстаўскай газеце.
Отправить комментарий