Купалле… Народнае свята.
Ля рэчкі збіраюцца людзі.
І красак у полі багата,
Каб ведаць: што далей усё ж будзе?
Дзяўчаты сплятаюць вяночкі,
А хлопцы праз вогнішча скачуць.
Бо ёсць маладыя гадочкі,
І ножкі пакуль што не плачуць.
А хтосьці ідзе ў лясочак,
Каб папараць-кветку шукаці.
А, можа,яна пад дубочкам?
Ці, можа, усё ж каля гаці?
Не ведаюць людзі нічога.
Шукае хто шчасце, хто волю.
Ды толькі адна ёсць дарога -
На свет, на каханне, на долю…