Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Купалле

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)
Дзень распаўся на прысак, камары таўкуць мак, і лунае нарцысаў даўкі водар і смак. Месяц трапіў у пастку вечаровай пары. Прачынаюцца казкі на заснулым двары. Нас Бадзюля гукае, у гушчар Блуд вядзе, касны крылы ўзнімаюць, Жэўжык сеткі прадзе. На нізінным пакосе – слёз крынічны падман, у русалчыны косы сны ўплятае туман. То Пярэсна смяецца, наганяючы сум, то нахабна скрабецца гарбаносы Лясун. І вядзьмарскаю хеўрай, засядлаўшы вятры, адлятаюць у цемру аж да Лысай гары. Ад паганскіх усячын серны пыл на крыжах… Мы праз вогнішчы скачам, адганяючы жах: можа Жыж непрыкметны, абыходзячы цень, нас да папараць – кветкі сапраўды прывядзе ў царства казак і мараў… А вакол ўсё цямней. Чалавек ці пачвара ў нашы душы зірне? Kim Domingo