Верабейка ў лужу ўскочыў, Растапырыў крылцы. Пакупацца, мусіць, Хоча Ды прастыць Баіцца.
- Гэй, не бойся! - Я крычу Са свайго аконца. – Не прастудзішся, Дзівак, Там жа ў лужы сонца!