Ночка купальская, поўня бы сподак
Танчым, спяваем, вядзем карагоды
Дзеўчыны з кветак вянкі заплятаюць
Хлопцы ў голас куплеты спяваюць
Толькі мне сёння не цешыцца штосьці
Холад, самота, віно без мілосці
Цела ля вогнішча - мроі ў аблоках
Шчырасць - у ахвяру паганскаму року
Шэрая дымка над млечнай ракою
Крочу між цемры - я ў думках з сабою
Птушак не чую, людзей не зважаю
Тварык прыгожы між зор ўяўляю
Што гэта: міласць ці зачараванне
Поцяг нястрымны ці подых кахання?
Не, адказаць я рашуча не здольны
Не, я не твой яшчэ - не, ўжо не вольны
Дзесь дагарае купальскае кола
Слуп хутка лясне, нахіліцца долу
Вось пары рук над кастрышчам лунаюць
Папараць-кветку ў зёлках шукаюць
Хтосьці знайшоў сваю - будзе шчаслівы
Хтосьці згубіў і маркоціцца кпліва
Хтосьці збірае пажоўклыя кветкі
Я ж уздоўж ракі разглядаю палеткі
Я, разглядаючы, тут засынаю
Без мітусні між духмянага гаю
Бачу ў сне я, што свецціца нешта
Папараць кветка – зусім недарэчна
Песціцца, вабіць бы яркае сонца
З’зяе, ліецца і лашчыць бясконца
Што мне рабіць з гэткай кветкай-дурніцай?
Ці мне ад смагі табой наталіцца?
І адляцець як натхнёны драпежнік
Ці мне пакінуць цябе для далейшых?
Ці прыхаваць для самотнай гадзіны?
Ці зацкаваць, каб загасла квяціна?
Толькі наважыцца не давядзецца
Снам уласціва сканчацца нарэшце
Як і Купаллю, бо сонца ўзыходзіць
Усім да сустрэчы, жывіце ў згодзе!