Зноў вясною ліпа зацвіце,
Мне яна нібы напамінанне.
Колькі год прайшло, але яшчэ
Не забыла першае спатканне.
З неба зоркі падалі ў раку,
Вецер хваляй бег па жыце ў полі,
І з якой пяшчотаю руку
Ты маю ў сваёй трымаў далоні.
Доўга з вуснаў піў салодкі мёд,
Недзе ў галаве ляцелі мроі,
І бяроз прыгожых карагод
Нас туліў да досвітку абоіх.
Мы з табою тыя віражы
Не прайшлі, не збераглі каханне,
Але ж я не веру, што ў душы
Ты не носіш першае спатканне.
У жыцці няўмольна час ідзе,
Не зрабіць нічога, не паправіць.
Толькі вось, як ліпа зацвіце,
Лёгкі сум мне часам сэрца раніць.
Ты прыедзь, як ліпа зацвіце
І туман над полем ранкам ляжа,
Цёплы ў госці ветрык забрыдзе…
Ліпа пра каханне нам раскажа.
Добра "зроблены" верш.
Добра "зроблены" верш.
Шаноўная Антаніна Верш
Шаноўная Антаніна
Верш атрымаўся неблагі,за выключэннем легкіх моўных хібаў.
Але вясной ліпа не цвіце. Яна цвіце ўлетку!
Месяц ЛІПЕНЬ з гэтай нагоды і атрымаў сваю назву.
Выпраўце, калі ласка...
Як бы гэта Вам шаноўны госць
Як бы гэта Вам шаноўны госць памягчэй нагоду даць.)
Пачытайце каліласка уважлівей знакамітыя пабачаныя сялібы з уздымаючымся надпісам - Вераніка.
Мабыць самі бачылі дзесьці такія уздымы? Не?
Ну дык глядзіце выключна на каляндар, і пільней, каб дакладна ведаць калі закахацца.
Не не праміну і пра
Не не праміну і пра Александрыну знакамітую па тых жа Песнярах.
Асабіста Вы ўвясну каляндарную хадзілі сустракацца з дзяўчынай да сосен, хаця б і трох?
Ува што апраналіся? У боты?
Нават і ня ведаю што пісаць
Нават і ня ведаю што пісаць пра сам верш, настолькі ён абуджае ўласныя ўспаміны.
Вось чаму, калі шукаюць падобныя душэўныя творы, дык паперш у самых знакамітых паэтаў?
Ёсць жа творы паэтаў ну с зусім ужо незнаёмымі імёнамі, якія значна мацней шэраговых твораў усім вядомых мастакоў.
Мова не зусім чыстая,так, але сэнс. І дзе тую чыстую знойдзеш, хаця б і ангельскую мову.