Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Вашыя сябры тут!

Апошнiя водгукi

Участник конкурса «Интернет-премия» ТИБО-2010

Раiм наведаць

Сайт дня. блог. Вот и так бывает...
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Наш банэр

vershy.ru - Вершы беларускiх паэтаў

Код банэра

Лічыльнікі

Антаніна Рыбалка

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Маруся, можа ты параду
Якую добрую дасі?
Дзе мне знайсці для мужа раду,
Каго спытаць, куды пайсці?

Ляжыць нібы тое палена
І свішча ў нос на ўсе лады.
Узяўся хоць бы за калена
І то б лягчэй было тады.

Сяброўка, вылячым “калеку”,
Тут невялікі жах такі.
Ты толькі сходзіш у аптэку
Віагру там яму купі.

Давай па норме тыя лекі,
Не будзе спаць муж уначы.
Глядзі вось толькі для бяспекі
Таблетак не перабаршчы.

Здаецца, муж зусім не слабы,
Бадай не надарве свой пуп.
І жменю цэлую віагры
Я боўтнула цішком у суп.

Гатуй і мый — і ўсё задарма,
Настаў, галубчык, гэты час.
Усе жыццё прапала марна,
Цяпер разлічышся за раз.

Мікола вечар быў са мною
І ноч усю мяне кахаў.
Хацела я і раніцою,
А ён, зараза, дуба даў.

Цяпер жыву адна, малюся
Напэўна, век яго такі.
Жанкі! А мо перавяліся
На гэтым свеце мужыкі?!



Сярэдняя: 4.1 (13 галасоў)

Даўно чакаю я цябе,
Мой родны і адзіны ў свеце,
Калі тужліва вельмі мне
Спыняю позірк на партрэце.

Удумлівы, дасціпны твар,
Нібы ўсё яму вядома,
Глядзіць з усмешкай на мяне
Ласкава, ветліва ці засмучона.

Даўно чакаю я цябе,
Жыву яшчэ надзеяй сёння
Хаця прайшло нямала год,
I сівізна кранула скроні.

Не плачу ноччу па табе,
Ды толькі плачуць радкі вершаў
Па бацьку, і па тых, хто з ім,
Загінулі ў сорак першым.



Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Хмара дажджавая
Над зямлёю стала.
Цуда-карамысла
Хутка змайстравала.
Толькі вось вядзёрцы
Дождж забыў павесіць,
Каб вады напіўся
Ясны ў небе месяц.
Ды абмыў вадою
Твар прыгожай зоркі.
Выліў ваду дождык
На палі, узгоркі…
Даў зямлі ўволю
Дождж вады напіцца.
Дружна зелянее
Жыта і пшаніца.



Пералік аўтараў