Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Л.Д.

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Ты даруй мне за тое,што зрэдку
Я бываю у доме тваім,-
А жывём жа амаль па-суседску,
Па асфальце мы ходзім адным.

І гады неўзаметку зляцелі –
Твае дзеці ў дарогу пайшлі,
Збудавалі жыццё,як умелі,
І ўжо ўнукі ў цябе падраслі.

А ты ладзіш сямейную згоду,
Усё песціш дзяцей і унукаў,
Засланяеш сабою няўзгоды…
Калыхаць яшчэ будзеш праўнукаў.

Мы не часта з табой сустракаемся,
І на святы – калі-нікалі,
І адно аднаму усміхаемся,
І жадаем,каб добра жылі.

І ў сягонняшні дзень юбілейны
Пажадаю ўсё тое адно:
Жыць да сотні гадоў без стамлення,
Так пражыць,як нам Богам дано!

09.10.2005 г.