«Вуліца. Ліхтар.Аптэка».
І профіль Блока уначы –
Карціна згвалчанага веку
З анёлам сумным на плячы.
А ты штодня яе чытаеш,
Каб распазнаць яго сусвет.
І так яго - уваскрасаеш.
І сам ляціш у зорны свет.
Бо далучыўшыся ў Эладзе
Да тайнаў русакосай N,
Вячэраеш у райскім садзе,
Яе раўнуючы да сцен,
Да вокнаў, каменнай падлогі...
Сляпых лістоў календара -
Дзе ты згасаеш да знямогі.
Гарыш – вастрэй яго пяра.
І попел складваеш у вершы,
Еўропу хочучы абняць.
А ў сэрцы жар гарыць ранейшы –
І верш класічны не стрымаць