Калі мы былі блазнотай, пад старажытным
саборам пачыналіся лёхі, што вялі ў падземны
горад, дзе жывуць вольныя людзі.
Так казалі манашкі, і мы верылі ім — дзень
пры дні прабіраліся ў саборныя сутарэнні і пало-
халіся саміх сябе, а ўвечары вярталіся, каб заўтра
зноў шукаць да знямогі.
Толькі найменшыя з нас — Франак з Вальжы-
наю — не вярнуліся аднойчы дадому, і ніхто ўжо
ніколі не бачыў іх.
Галасілі іхнія маці, а мы зайздросцілі гэтым
малым:
яны знайшлі пачатак лёхі,
яны ідуць па ёй у падземны горад,
яны, магчыма, ужо прыйшлі туды.
Стаю ля сабора, а пада мною — лёхі, якія
вядуць у нязнойдзены намі горад, дзе сярод воль-
ных людзей жывуць дзеці Франака і Вальжыны.
Супер! Вельмі моцна,
Супер! Вельмі моцна, паэтычна, духоўна