Я так хачу назваць цябе сваім,
Глядзець у вочы млявымі вачыма.
Я адчуваць цябе хачу адзінага,
І вылятаць з рэальнасьці, як дым.
Цяпер я ведаю, што лірыка- не глупства,
А самы моцны і адважны крык душы.
Такі вось якаснейшы нож для самагубства,
Ты толькі скарыстацца гэтым не сьпяшы.
Я так хачу назваць цябе сваім,
Адной паловаю ад цэлага сусьвету,
Не целам прыналежным, а душой.
Маім апошнім днем і легкім ветрам.
Очень хорошее стихотворение ,
Очень хорошее стихотворение , такое может написать только человек, который действительно пережил такие сильные чувства, либо сейчас находится в них)
Дзякуй, даўно было, на самой
Дзякуй, даўно было, на самой справе) Й чамусьці напісанае заўседы лепш за рэальнасьць