Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лес

Яшчэ не ацэнена

Ці знаеш ты, дзяцюк нядбалы,
І ты, дзяўчынка дарагая,
Лес гэты цёмны, лес падгалы,
Што з веку ў век нам байкі бае?

Цікавым вокам і душою
Шмат пераняць чаго там можна,
Як там усё само сабою
Жыве паважна, асцярожна.

Там звер туды-сюды шнуруе,
На гальлі птушка там трасецца,
Там хвойка з хвойкаю талкуе,
Як дзе кума з кумой на рэчцы.

Зімой сапе сцюдзёнай думай,
Улетку песнямі уп'ешся,
А ўвосень там – ах, шумы, шумы!
Не чуй – слязою абліешся!

Няхай жа свісьне ў ім сякера:
Застогне бедны ён, застогне...
О пушча, цёмная не ў меру,
Чыя душа з табой не дрогне?!



Мне вельмi падабаецца гэты

Мне вельмi падабаецца гэты верш! Ён такi эмацыянальны!...