Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лёс чорны, як Малевіча квадрат...

Сярэдняя: 4.1 (11 галасоў)
                                        Зняверанаму беларусу —
                                        на выстаўцы
                                        Казіміра Малевіча

Лёс чорны, як Малевіча квадрат,
Ды роспачы не паддавайся, брат.
У цемнату скалапсаваны свет
He толькі ёсць мінулага партрэт,
I не адбітак смерці, і не скон, —
Цяжарны новай будучыняй ён.
За мёртвай гранню чорнага капца
Зіяе не канец — канец канца.


Чорны квадрат

Чорны квадрат Малевіча-звычайны сатанінскі сімвал, як пісалі Бенуа і іншыя рускія і сусветныя мастакі. Гэты верш не дадае павагі Зуёнку. Трэба трошкі чытаць пра рэчы,якія апісваеш у творы.

Па сапраўднаму дзівосная

Па сапраўднаму дзівосная з'ява!
У самай сярэдзіне хрысьціянства, паміж праваслаўем і каталіцтвам, маючы і шмат чыста габрэйскай спадчыны, і шмат мадэрнавага пратэстанцызму нарадзіўся народ - антыпод першаму па Бібліі народу.)
Тыя па свету на зямлю абетаваную пайшлі разам, а мы па свету толькі па асобку.
Тым увесь астатні свет чорны, а яны светлыя галовы. А мы наадварот увесь свет белым лічым, з якога прыклад браць трэба, а асабіста сябе чорнымі квадратамі, якія хіба што белымі ніткамі выправіць магчыма. Тыя, нават, у храмы свае з капялюшамі заходзюць, а мы капялюшы здымаем нават тады, калі ўжо нікому ў галаву такое не прыйдзе.
Калі па Бібліі існуе першы народ, дык мы ўжо дакладна другі, бо Бог без д'ябла не здольны існаваць.)