Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лес прачынаецца на досвітку...

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Лес прачынаецца на досвітку
Ад хрусту шышак пад нагой.
I аж сцінаецца ад дотыку
Нажа да крохкасці грыбной.

Спаткайся з раніцаю сіняю,
Калі туман у верасах.
Спяшайся сцежкаю ласінаю,
Калі грыбны адчуеш пах.

Лес добры.
I да ўсіх ён — з літасцю.
He возьме грубасці рубеж.
Ён дзеліць скарб па справядлівасці:
Руплівым — больш,
Санлівым — менш.

Настроіць лес
Цябе на музыку
Баравіковаю парой,
Калі ты сам —
Карэньчык вузенькі
Яго сістэмы карнявой.



дадада

дадада