Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лёс. Воля. Нацыя.

Сярэдняя: 4.3 (16 галасоў)

Лёс. Воля. Нацыя.
Хмары. Над дахамі.
Смерць. Радыяцыя.
Чорнымі птахамі.

Побач. Чарнобыль.
І страшная хмара.
Адольф Гітлер. Сталін.
А лёс только ў марах.

Памяць. Няміга.
Хатынь. Курапаты.
Тэўтонскае іга.
Шмат тысяч салдатаў.

Лёс. Воля. Нацыя.
Хмары. Над дахамі.
Смерць. Радыяцыя.
Чорнымі птахамі.

Ворша. Пагоня.
Крывавае поле.
Літвіны. Па конях.
А ворагаў болей.

Здолелі. Вольна.
Разбілі. Пад Воршай.
На бойку мы здольны.
Каб стала не горш нам.

Лёс. Воля. Нацыя.
Хмары. Над дахамі.
Смерць. Радыяцыя.
Чорнымі птахамі.

Наша часіна.
Якія прадукты?
Зямля корміць сына.
У крамах атруты.

Але верым. Можам.
Мы вырвемся з пасці.
Дасць Бог – пераможам.
Дасць Бог – будзе шчасце...



А няблага. Варта дапрацаваць.

А няблага. Варта дапрацаваць. Знайдзіце рэдактара.

ех...

ех...