Прывітанне! Мой лясок!
Сосны і ядлоўцы!
Ваш прыемны галасок
Гладзіць па галоўцы.
І асінкі з мноствам рук
Мой прыход вітаюць.
Лес - найлепшы мой сябрук! -
Усе ад гэтым знаюць.
Прыбярог ты для гасцей
Ягадкі, грыбочкі...
Шапаціш: "Прыходь часцей!
Адпачні ў лясочку!"
Людзі едуць і ідуць
Да цябе, мой дружа,
Каб твой водар удыхнуць,
Каб душой падужаць.
Я таксама не міну,
Завітаю ў госці,
Бо ўжо ведаю цану
Гэтай прыгажосці.
Свой ты, родны для мяне
І люблю, як брата.
Сэрца кожнага кране
Краявід зубчаты.