Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лесвіцы чорная рэчка...

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)
Калі ў вестыбюлі
Гасцініцы знатнай «Масква»
Хоць раз
Вы чулі
У гуле
Наезджым
Раптоўнае:
                 «А-а..» —

To рэха Купалы,
Што з Чорнае рэчкі сюды
Ад Пушкіна прыблукала,
Звязала
Іх лёс
Праз гады...

У гулкую яму —
У лесвічны гэты развод —
Купалы
Купальскую драму
Дантэс,
         як у чорную раму,
Штурхнуў
У апошні палёт.

I лёд
Мармуровы
На маршах
               прыступах цяжкіх
Цяплом дывановым,
Агнём пурпуровым
Цяпер не растопяць вякі.

Калоны, як свечкі,
Стаяць,
Ды не могуць свяціць, —
Як Чорная рэчка
Адмыцца не можа —
Ёй вечна
Чорнаю быць.