Ў расяных павуцінках летні ранак Сустракае дзеўчыну-зару. Новы дзень ступіў на мокры ганак — Разганяе пасмы туману. Зязюля закукуе ў дальнім лесе, Спрабуючы лічыць гадоў хаду. У родным краі птушкай ў паднябесьсі Душа лунае, адганяючы нуду.