Леў і ключы
(у памяць аб падзеях 1590 года)
Ганарыся, нос уверх
задзяры, лідчанін:
атрымала Ліда герб –
шчыт са львом, з ключамі!
Поле ў ворагаў крыві.
Леў на ім адважны.
Хто з мячом прыйшоў – раві,
на кіпцюр насаджаны!
Поле як нябёс блакіт.
Два ключы ад раю.
Толькі мужнага рукі
ключ такі чакае.
Барані, каб уцалеў,
горад свой у войны!
Мужны, храбры будзь, як леў!
Раю будзь дастойны!
Адбівай, каб не насеў,
ворага, лідчанін!
Запавет такі нясе
герб са львом, з ключамі.