Ліхтарны свет і горад нейкі дзіўны:
Усё нібыта кажа аб табе.
Чакаю я і дождж працяглым ліўнем.
І ты ідзеш… і ты ідзеш ка мне.
Вясна была і мы з табой сустрэлісь,
Я зазірнуў у глыбінь тваіх вачэй…
Я без цябе быў! – страшна мне ўспомніць,
Я мог быць без цябе!?... нашмат яшчэ страшней
А ты маўчала адзінокай зоркай,
Што свеціць путнікам ў начы.
Я быў каля цябе – і на душы салодка.
І я цябе абняў – стук сэрца ўнутры…
Дождж шоў і ліхтары свяцілі добра,
Нібыта ў казке, нібыта я ў сне.
Але ж тваё дыханне, позірк асцярожны --
Не сплю я -- ты каля мяне!
Ты мне сказала, што мяне шукала,
Жыццё сваё і верыла ў мяне.
Я ўсміхнуўся, а душа дрыжала,
Бо ўсё жыццё баяўся не сустрэць цябе…