Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крывіч Вольны

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Быццам адзінокі,
Быццам я ў цьме…
Крочу я да шчасця,
Крочу я ў сне…

Быццам снегам белым,
Быццам сонца свет --
Распахнуў далоні
Часу хуткі бег.

Ен спяшыць – не спыніш.
Не звярнуць яго!
Толькі шчасця клічышь,
А ў адказ адно:
“Не шукай не трэба,
Страціў ты ключы,
Ад раднога міра --
Ад сваёй душы”

Я стаміўся бегчы,
Я хачу заснуць.
Я даўно не першы,
Сонца жжэ мне грудзь…

Я стаміўся плакаць,
Я стаміўся зваць…
Што мне засталося?
Толькі паміраць…



Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Давай памаўчым і паслухаем,
Як б’юцца ў нас сэрцы, у дваіх.
І свежым паветрам падыхаем,
Павер, што я чую твой ўдых.

Адкуль і за што нам дасталася,
Навошта нам горкі той лёс?
За тое, што мы падымаліся?
Дык то была воля нябёс?..

Ніколі мы не здаваліся,
Хоць горкія слезы лілі.
Наш плач даваў ворагам радасці,
Што часта на край мой ішлі.

Дык што нам цяпер засталося,
Куды трэба рушыць, ісці?
Калі сэрца б’ецца ад болі,
Калі і душа ў крыві...

"Не ведаю", — ціха ты скажаш, —
"Мой мілы, кахаю цябе.
Трымай маю руку ты моцна,
Трымай, не пускай ад сябе".

І сэрца тады зноў сажмецца,
І слёзы з глаз пацякуць.
Мая дарагая паненка,
Нам лёс вельмі цяжкі цягнуць.

Сонца ціха паднялася,
Гляжу на цябе — ты са мной.
Раней ты часцей усміхалася...
Мая беларуска са мной...