Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лірычнае

Сярэдняя: 4.1 (16 галасоў)

Заблішчалі світальныя росы
На суквеццях высокай травы.
Ой вы, косы, дзявочыя косы!
Як жа сэрца хвалюеце вы.

Краявіду нябачна ў тумане,
He відаць пешаходаў нідзе.
Толькі лугам — зялёным дыванам —
Мая мілая міма ідзе.

Я стаю пад акном каля вішні,
Хвалявання ніяк не стрымаць...
А было б... А было б і не лішне
Пра пачуцці свае расказаць.

Ды любімая далей і далей
Шпарка крочыць дарогай прамой.
Эх вы, росы, чаму не сказалі
Ёй пра смутак нявыспелы мой.

Зоры-росы, як позірк любімай,
Хітравата ўсміхаюцца мне,
Нібы кажуць: «Прайшла яна міма,
I не ўбачыш каханую, не...»

Вось і постаць яе ледзьве значна
I паволі знікаё з вачэй.
I навошта так рана убачыў,
Цэлы дзень было б сэрцу лягчэй.



добры верш

добры верш

Дык як жа ш у адным

Дык як жа ш у адным бязмежжы?
Хай хто б хоць руку падаваў.
Любоў з нянавісцю не межы?
За тымі межамі бываў?

Труна ўжо што адказала?
Гарбаты там ужо папіў?
У сэрцы штосці захавана?
У ім каменневы пасыл?

За што? ТЫ ПЕРШЫ КРЫТЫК!
Усё вакол не па табе!
Дзяўчыне, нават, слова лішне,
А чалавек - ты, сам сабе.

І Беларусь табе не міла,
Бо Беларусь – яна з людзей!!!
Ўсё асяроддзе будзе жыва,
Калі даваць і браць на ей.

Такія прыклады знаёмы.
Нішто пад камень не цячэ!
Я б'ю той камень, бо варожы.
Лупцуй і ты, як ён, мяне.

ГРАФАМАН!

графаман!

Нарэшце лупцануў. Дзякуй.

Нарэшце лупцануў.
Дзякуй.